Пасажырскі аўтобус у Слуцку знёс табло аўтазапраўкі
У Слуцку 28 снежня пасажырскі аўтобус урэзаўся ў табло аўтазапраўкі, піша мясцовы сайт kurjer.info. ДТЗ адбылося каля 17-й гадзіны на павароце з вуліцы Максіма Багдановіча на аўтазапраўку №4 "Юнайтэд Компані".
Пасажыраў у аўтобусе ў гэты момант было няшмат. Інфармацыі пра пацярпелых пакуль няма.
Паводле папярэдняй інфармацыі, 40-гадоваму кіроўцу аўтобуса №12 стала кепска за рулём і ён страціў прытомнасць. Мужчыну забрала "хуткая".
Дырэктар аўтобуснага парка №2 Мікалай Валетка ў каментарах журналістам заявіў, што кіроўца перад выездам прайшоў медкамісію і на сваё самапачуванне не скардзіўся.