Паскуда ў рэанімацыі: “Мы адыграем яшчэ не адзін дзясятак канцэртаў” (відэа)

Паскуда ў рэанімацыі: “Мы адыграем яшчэ не адзін дзясятак канцэртаў” (відэа)

Сябры наведалі параненага нажом вакаліста Neuro Dubel Юрыя “Паскуду” Навумава у лякарні. Музыку перавялі з рэанімацыі. Ён знаходзіцца ў прытомным стане і перадае прывітанне ўсім фанатам “Нейра Дзюбеля”:

“Усё ОК, пацаны. Hell's Bells! Мы адыграем яшчэ не адзін дзясятак канцэртаў!” — кажа Навумаў.

Як стала вядома Еўрарадыё, вакаліст Neuro Dubel Юрый Навумаў 18 чэрвеня трапіў у лякарню з нажавымі раненнямі. Навумаву зрабілі некалькі аперацый, пагроза жыццю мінула.

Канцэрт Neuro Dubel на фэсце “Купальскае кола”, запланаваны на 23 чэрвеня, адменены не будзе. Пра гэта Еўрарадыё распавёў гітарыст гурта Віталь Абрамовіч. Па яго словах, гурт рэпетуе без франтмэна. Выконваць песні “Нейра Дзюбеля” будуць музыкі іншых беларускіх гуртоў — сябры Аляксандра Кулінковіча, які заўчасна пайшоў з жыцця мінулым летам.

Юрый Навумаў, вядомы фанатам гурта як Паскуда, адзін з вакалістаў Neuro Dubel. 28 чэрвеня яму споўніцца 47 гадоў. У Neuro Dubel ён прыйшоў у 1991 годзе. Пасля смерці лідара гурта Аляксандра Кулінковіча Юрый стаў адзіным фронтменам гуртоў Neuro Dubel і “ВелосипедистоВ”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі