Пасля рамонту ў Мінску адкрылася круглая зала Галоўпаштамта (відэа)
Гістарычны антураж будынка з амаль 60-гадовай гісторыяй атрымаў сучаснае "начынне".
"Мы цалкам укаранілі аўтаматызаваную сістэму, якая выключае чалавечы фактар", — цытуе словы міністра сувязі Сяргея Папкова тэлеканал АНТ. За дзень авальная зала здольная прыняць звыш 10 тысяч кліентаў.
Нагадаем, увечары 28 чэрвеня 2013 года ў авальнай зале на першым паверсе Галоўпаштамта здарыўся пажар. Ужо праз 15 хвілін яго ліквідавалі, агнём была пашкоджаная мэбля і аргтэхніка на плошчы 8 квадратных метраў. Пасля гэтага здарэння і было вырашана распачаць рэканструкцыю.