Перформер Аляксей Кузьміч абвясціў галадоўку, бо яму падоўжылі зняволенне

Аляксей Кузьміч, архіўнае фота

Аляксей Кузьміч, архіўнае фота

Беларускі перформер Аляксей Кузьміч абвясціў галадоўку, бо яму падоўжылі тэрмін зняволення ў Францыі. Пра гэта гаворыцца на яго старонцы ў Фэйсбуку.

"Сёння суд падтрымаў апеляцыю прэфектуры аб вызваленні Кузьміча і вынес вердыкт пакінуць Аляксея ў зняволенні яшчэ на 26 сутак. Кузьміч заявіў, што яго ўтрыманне пад вартай не абгрунтаванае, што яго правы парушаюцца. Таксама ён заявіў пра ўжыванне ў дачыненні да яго схаваных катаванняў (ён сядзеў у адзіночнай камеры з белай глянцавай пліткай на сценах і падлозе, з мігатлівым святлом і шумам вентыляцыі, праз 9 гадзін у яго пачаліся галюцынацыі; транспартуюць на слуханні цалкам закутым у кайданках на руках і нагах)", — гаворыцца ў допісе.

Таксама паведамляецца, што Кузьміч адмовіўся падпісваць якія-небудзь паперы.

Аляксей Кузьміч правёў шэраг скандальных перформансаў у Беларусі, у тым ліку з палітычным падтэкстам. У Беларусі на яго пачалі крымінальную справу. Мастак пакінуў радзіму, але і ў Францыі зладзіў некалькі перформансаў. Нядаўна ён раскопваў магілу Ван Гога, за што быў затрыманы паліцыяй. Суд пакараў Кузьміча штрафам і пастанавіў дэпартамваць яго ў Беларусь. Цяпер мастак знаходзіцца ў парыжскім дэпартацыйным цэнтры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі