Першая група з беларускай дэлегацыі прыбыла ў алімпійскую вёску ў Пхенчхан

Першая група з беларускай дэлегацыі прыбыла ў алімпійскую вёску ў Пхенчхан

Першая група беларускай алімпійскай каманды прыбыла ў алімпійскую вёску ў Пхенчхан, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінспорту. Паводле кіраўніка беларускай дэлегацыі, намесніка міністра спорту і турызму Аляксандра Бараулі, спартсмены прыляцелі ў Сеул рэйсам з Абу-Дабі, затым за тры гадзіны пераехалі на камфартабельным аўтобусе ў Пхенчхан.

Барауля кажа, што ў Алімпійскай вёсцы “ўсё размешчана кампактна і зручна”, на месцы “сустракаюць ветліва, дапамагаюць ва ўсім разабрацца і зарыентавацца”. Таксама ў беларускай дэлегацыі адзначаюць, што ўмовы пражывання там лепшыя, чым у Рыа-дэ-Жанейра. Няма неабходнасці прыводзіць пакоі ў парадак, ўсё падрыхтавана своечасова.

У бліжэйшыя дні беларусы будуць ўладкоўваць штаб дэлегацыі і медыцынскі блок. Заўтра павінны прайсці афіцыйную працэдуру акрэдытацыі.

ХXIII зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхенчхане пройдуць з 9 па 25 лютага. Усяго на Гульнях будзе разыграна 102 камплекты ўзнагарод у 7 відах спорту па 15 дысцыплінах. Беларусь будуць прадстаўляць 28 спартсменаў, якія выступяць у 6 відах спорту.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі