Пішчалаўскі замак у Мінску адрэстаўруюць расійскія ці аўстрыйскія кампаніі
Расійскія альбо аўстрыйскія інвестары будуць займацца рэстаўрацыяй Пішчалаўскага замку ў Мінску. Перамовы з імі будуць закончаныя да 1 ліпеня, заявіў міністр унутраных спраў Беларусі Ўладзімір Навумаў.
Ён нагадаў, што следчы ізалятар №1 будзе перанесены з вуліцы Валадарскага ў прамысловую зону Калядзічы на ўскраіне сталіцы. Пабудову новага ізалятара мусіць аплаціць інвестар, які выкупіць тэрыторыю цяперашняга СІЗА, на якой і знаходзіцца Пішчалаўскі замак. Сума здзелкі складае каля 50 мільёнаў долараў, інфармуе "Інтэрфакс".