Польшча не будзе прадаваць зброю Украіне
Замест ваеннай дапамогі новы польскі ўрад гатовы забяспечыць Украіну гуманітарнай дапамогай.
Пра гэта паведаміў міністар замежных справаў Польшчы Гжэгаж Схетына у інтэрв’ю польскаму тэлеканалу TVP Info, спасылаючыся на той факт, што ва Украіны хапае сваёй зброі, перадае Цензор.НЕТ са спасылкай на Espreso.tv.
“Украіна мае сваю зброю, акрамя таго, сама вырабляе добрае ўзбраенне. Мы абсалютна дакладна будзем аказваць гуманітарную дапамогу”, — заявіў Схетына.
Раней Томаш Сэмоняк, польскі міністар абароны заявіў пра гатоўнасць пастаўляць зброю, калі Украіна папросіць.