Польшча не прапускае праз мяжу беларускія аўто без уласніка — тг-чаты

Аўтамабільная чарга

Аўтамабільная чарга / "Наша Ніва"

Польскія памежнікі перасталі прапускаць праз мяжу на свой бок аўтамабілі з беларускай рэгістрацыяй, калі ў салоне няма ўласніка аўто. Паведамленні пра гэта з'явіліся ў памежных тэлеграм-чатах.

Па словах удзельнікаў чатаў, якія перадае "Наша Ніва", памежнікі не прапускаюць аўтамабілі нават пры наяўнасці даверанасці, у тым ліку генеральнай.

Таксама пад забарону трапіў транспарт, які належыць юрыдычным асобам. А гэта перакрывае дарогу аўтамабілістам, якія набылі машыну ў лізінг.

Новыя патрабаванні пачалі дзейнічаць з 9 ліпеня.

Удзельнікі чатаў пішуць таксама, што з 10 ліпеня ў Польшчу з Беларусі больш нельга будзе везці цыгарэты і алкаголь. Яны спасылаюцца на інфармацыю, атрыманую ад польскіх мытнікаў.

Польшча не прапускае праз мяжу беларускія аўто без уласніка — тг-чаты
Паведамленні ў тг-чатах
Польшча не прапускае праз мяжу беларускія аўто без уласніка — тг-чаты
Паведамленні ў тг-чатах

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі