Пра шлюб і сэкс у ВКЛ напісалі кніжку
Гісторыкі высветлілі, як у Вялікім княстве ставіліся да “незарэгістраваных” любоўных адносінаў.
Выйшла з друку кніга гродзенскай даследчыцы Наталлі Сліж пад назвай “Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях”.
У першую чаргу кніга прысвечаная шлюбным адносінам шляхты Вялікага Княства Літоўскага. Таксама ў ёй распавядаецца, як у ВКЛ рэгуляваліся сэксуальныя стасункі — як у шлюбе, так і ў незарэгістраваных адносінах.
У кнізе можна прачытаць пра віды шлюбаў у ВКЛ на падставе заканадаўства, пра шлюбныя стратэгіі, перадшлюбныя дамовы і пасаг, даведацца, як гэтыя адносіны рэгуляваліся ў прадстаўнікоў розных канфесій і саслоўяў, паведамляе arche.by