Працягнута адхіленне ад спаборніцтваў лыжнікаў з Беларусі і Расіі
Беларусаў і расіян па-ранейшаму не будзе на гонках Ski Classics / skiclassics.com
Кіраўніцтва Ski Classics — серыі лыжных гонак на доўгія дыстанцыі — вырашыла працягнуць адхіленне ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай беларускіх і расійскіх прафесійных каманд і спартсменаў. "У маючым адбыцца XV сезоне... сітуацыя не зменіцца", — кажа генеральны дырэктар Ski Classics Дэвід Нільсан.
Санкцыі былі ўведзены ў лютым мінулага года, пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны. У паведамленні Ski Classics адзначаецца, што адхіленне працягнута з-за вайны ва Украіне.
Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту ў сакавіку 2022 года адхіліла беларусаў і расіян ад спаборніцтваў да заканчэння сезона праз напад Расіі на Украіну і саўдзел Беларусі ў агрэсіі. Восенню забарону працягнулі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.