Пракоп’еў vs Латушка: хто і што стаіць за канфліктам у КР — дэбаты

Павел Латушка і Вадзім Пракоп'еў

Павел Латушка і Вадзім Пракоп'еў

З першага дня новы склад Каардынацыйнай рады падзяліўся на “большасць” і “апазіцыйную меншасць”, што, у прынцыпе, нармальна. Вось толькі неўзабаве сталі інтэнсіўнымі не толькі працэсы, але і узровень супрацьстаяння. “Большасць” захацела пачаць працу з адмены ўсяго, зробленага папярэднікамі, нават Статута. Бо той перашкаджаў карыстацца мандатам сябрам АПК Паўлу Латушку і Аліне Коўшык (фракцыя “Еўрапейскі выбар”). Латушку адразу абвінавацілі ў спробе “канстытуцыйнага перавароту” і “аўтарытарызме”…

Як фармавалася “кааліцыя большасці” і ці сапраўды існуе праблема камунікацыі ў дэлегатаў КР? Як дэлегаты плануюць працаваць, калі пачынаюць з адмены ўсіх дакументаў, што рэгулююць працу КР? У якім стане сёння беларускія дэмсілы і да чаго можа прывесці скандал у Каардынацыйнай радзе? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць лідар спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка і лідар фракцыі КР “Беларусы” (экс-“Блок Пракоп’ева — Ягорава”), бізнесовец Вадзім Пракоп’еў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі