Пракуратура Нідэрландаў просіць пажыццёвыя тэрміны за МН17, збіты над Данбасам
Пракуратура Нідэрландаў запрасіла пажыццёвыя тэрміны заключэння для абвінавачаных па справе МН17. Гаворка ідзе пра Ігара Гіркіна (Стралкова), Сяргея Дубінскага, Алега Пулатава і Леаніда Харчанку.
Падазраваныя на суд, вядома, не з'яўляліся, а прадстаўнікоў меў толькі Пулатаў. Гэта значыць, што любы прысуд будзе "завочным" да таго часу, пакуль гэтых людзей не змогуць арыштаваць. Усе яны ў міжнародным вышуку.
Самалёт "Малайзійскіх авіяліній" быў збіты над Данбасам у ліпені 2014 года. Загінулі ўсе пасажыры і экіпаж — 289 чалавек. Міжнароднае расследаванне даказала, што збіў яго расійскі комплекс "Бук", дастаўлены на тэрыторыю Украіны, якую кантралявалі сілы так званай "ДНР". Тым часам Крэмль адвяргае датычнасць да авіякатастрофы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.