Гаагскі суд прызнаў, што "Боінг" MH-17 быў збіты расійскай ракетай

Збіты "Боінг" MH-17 / Reuters
Збіты "Боінг" MH-17 / Reuters

Гаагскі суд пастанавіў, што самалёт "Боінг" MH-17 быў збіты расійскай ракетай з комплексу "Бук". Яна была запушчаная з боку Першамайскага — з тэрыторыі, якую кантралявалі баевікі так званай "ДНР" пры падтрымцы Расіі.

У той час ва Украіне адбываўся неміжнародны ўзброены канфлікт з самаабвешчанай "ДНР", і Расія, як прызнаў суд, прымала ўдзел у баявых дзеяннях на ўкраінскай тэрыторыі. Улады Расіі гэта адмаўляюць.

Ва ўдары па грамадзянскім самалёце абвінавачваюцца Сяргей Дубінскі, Алег Пулатаў, Леанід Харчанка ды Ігар Стралкоў-Гіркін. Нідэрландская пракуратура падкрэсліла, што ніводзін з іх асабіста ў пуску ракеы не ўдзельнічаў.

Суд прызнаў вінаватымі ў крушэнні "Боінга" і забойстве яго пасажыраў Гіркіна, Дубінскага і Харчанку. А вось Пулатава суддзі прызналі невінаватым. На іх думку, абвінавачванне не змагло даказаць, што ён падтрымліваў сувязь з байцамі, якія запускалі "Бук", і быў дастаткова блізка ад месца запуску ракеты. Аднак даказана, што ён ведаў пра плану выкарыстання "Бука".

Самалёт быў збіты ў небе над Данбасам у 2014 годзе. У выніку крушэння "Боінга" загінулі 298 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі