За збіты над Данбасам "Боінг" ад Расіі патрабуюць мільёны долараў кампенсацыі

За збіты над Данбасам "Боінг" ад Расіі патрабуюць мільёны долараў кампенсацыі

Аўстралія і Нідэрланды падалі ў суд на Расію, патрабуючы выплаціць кампэнсацыю за "Боінг" MH17, збіты над Данбасам у 2014 годзе. Гаворка ідзе пра мільёны долараў, заявіла кіраўніца аўстралійскага МЗС Марыс Пэйн

"Будзем выкарыстоўваць усе даступныя сродкі для таго, каб прыцягнуць Расію да адказнасці. Адмова Расійскай Федэрацыі ўзяць на сябе адказнасць за свой удзел у крушэнні рэйса MH17 непрымальная, і ўрад Аўстраліі не выключае ніякіх прававых магчымасцяў у сваім імкненні да справядлівасці", — гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўніка МЗС Аўстраліі, прэм’ер-міністра краіны Скота Морысана, яго намесніка Барнабі Джойса і генпракурора Мікеліі Кэш.

Пры крушэнні "Боінга" ў 2014 годзе загінулі ўсе 298 чалавек, якія былі на борце. Большасць з іх складалі грамадзяне Нідэрландаў. Паводле міжнароднага следства, самалёт збілі з ракетнай сістэмы "Бук", якая была дастаўлена з Расіі на падкантрольную сепаратыстам тэрыторыю.

Абвінавачанымі па справе праходзяць палкоўнік запасу ФСБ Ігар Гіркін (Стралкоў), старшы афіцэр ГРУ ў адстаўцы Сяргей Дубінскі і падпалкоўнік запасу ПДВ Алег Пулатаў. Чацвёрты абвінавачаны — камандзір падраздзялення разведкі так званай "ДНР" Леанід Харчанка. У суд яны не з'явіліся. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі