The Insider і Bellingcat назвалі генерала ФСБ, фігуранта справы аб крушэнні МН17
Праекты The Insider і Bellingcat назвалі генерал-палкоўніка ФСБ, важнага фігуранта справы аб крушэнні МН17 у ліпені 2014-га на Данбасе. Гэта — Андрэй Бурлака, намеснік кіраўніка памежнай службы Расіі. Мяркуецца, што ў перахопленых перад крушэннем самалёта перамовах паміж прадстаўнікамі "ДНР" і расійскім бокам "Уладзімірам Іванавічам", кіраўніком аперацыі, называўся менавіта Бурлака. Да такой жа высновы прыйшла руская служба "Бі-Бі-Сі", якая правяла незалежнае расследаванне. Праводзіліся шматлікія экспертызы.
Як вядома, Міжнародная сумесная следчая група лічыць, што "Боінг" малазійскіх авіяліній быў збіты ракетай з устаноўкі "Бук" расійскай вытворчасці. Яна была размешчана на тэрыторыі так званай "ДНР", куды прыбыла з Курскай вобласці Расіі. Загінулі амаль тры сотні чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.