Пракурор патрабуе даць Андрэю Бандарэнку год калоніі строгага рэжыму

Пракурор патрабуе даць Андрэю Бандарэнку год калоніі строгага рэжыму

У судзе Ленінскага раёна Магілёва працягваецца суд над зняволеным праваабаронцам Андрэем Бандарэнкам. Суд над ім пачаўся за тры дні да вызвалення: 31 сакавіка ў яго заканчваецца тэрмін пакарання. 

Бандарэнку вінавацяць у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. 

Як піша праваабарончы сайт "Вясна", 29 сакавіка адбываўся допыт сведкаў — кантралёраў і супрацоўнікаў магілёўскай турмы №4, дзе адбывае пакаранне Бандарэнка. У кожнага з іх зняволены праваабаронца і яго адвакат знаходзілі супярэчнасці ў паказаннях. Аднак практычна кожнае іх пытанне суддзя Сяргей Мазураў здымаў.

Пракурор Сяргей Мінаеў запатрабаваў для Бандарэнкі год пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Таксама ён прапанаваў узяць праваабаронцу пад варту ў якасці меры стрымання. 

У выпадку асуджэння праваабаронцы гатовыя прызнаць Бандарэнку палітычным вязнем.

У 2014 годзе яго асудзілі, прызнаўшы вінаватым у хуліганстве, злосным хуліганстве і асабліва злосным хуліганстве. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі