Праспект Незалежнасці ў Мінску ў ачапленні ДАІшнікаў (фотарэпартаж)
На вечар пятніцы была прызначаная чарговая акцыя пратэсту аўтамабілістаў.
Аднак "Стоп-падатак" не адбыўся. На праяўленне пратэсту рашыліся адзінкавыя кіроўцы. І гэта не дзіўна: пасля першай акцыі некаторых кіроўцаў пакаралі, а сёння ў цэнтры сталіцы былі ўзмоцненыя патрулі ДАІ, спецназаўцаў, на праспекце Незалежнасці "працавалі" і людзі ў цывільным.