У часе акцыі “Стоп-падатак” у Гродне затрыманы актывіст БХД
Міколу Верамеенку павезлі ў пастарунак.
"Яго спачатку спынілі і звінавацілі літаральна ў тым, што "ён праехаў у адным і тым жа месцы тры разы”. Пасля, калі ён запытаўся, на якой падставе яго затрымліваюць, адказалі, што машына знаходзіцца ў вышуку і трэба пад’ехаць у Гродзенскую ДАІ", — паведаміў "Радыё Рацыя" бацька затрыманага, актывіст Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Сяргей Верамеенка.
Міколу Верамеенку пратрымалі тры гадзіны, як і абяцалі. Перад вызваленнем ён запатрабаваў, каб міліцыянты зрабілі запіс у пратаколе, што яго аўтамабіль не ўдзельнічаў ні ў якім ДТЗ і не знаходзіцца ў вышуку.