Акцыя "Стоп-падатак" у Брэсце сабрала толькі дваіх удзельнікаў (фота)
У несанкцыянаваным мерапрыемстве на Плошчы Леніна прынялі ўдзел усяго 2 аўтамабілі.
Прыкладна а 17.15 на плошчы з'явілася машына ДАI. Яна была прыпаркаваная, як і тыдзень да гэтага, насупраць касцела. А 18.00 да дваіх супрацоўнікаў ДАІ далучыўся "дружыннік" — мужчына ў цывільным, аднак у святлоадбіўнай камізэльцы.
Адзіныя ўдзельнікі акцыі з'явіліся толькі а 18.30. Два аўтамабілі, які рухаліся ў бок чыгуначнага вакзалу, пачалі сігналіць, і на "аварыйцы" запаволілі рух. Гэтым самым яны прымусілі нешматлікіх кіроўцаў, якія ехалі ззаду, таксама запаволіцца. Супрацоўнікі ДАІ не спынялі калоны, бо знаходзіліся на супрацьлеглым баку праезнай часткі.
Нагадаем, што 20 снежня масавай акцыі ў абласным цэнтры таксама не атрымалася.