Праваабаронцам вядомыя прозвішчы сямі палітвязняў, вызваленых па памілаванні
Турма, ілюстрацыйнае фота
Праваабаронцам вядомыя прозвішчы сямі палітвязняў, вызваленых па памілаванні, якое абвясцілі 4 жніўня,. Праваабаронцы датрымліваюцца інфармацыйнай цішыні дзеля бяспекі вязняў, гаворыцца ў паведамленні праваабарончага цэнтра "Вясна".
Напярэдадні паведамлялася, што Лукашэнка падпісаў указ пра памілаванне адносна 30 чалавек — сямі жанчын і 23 мужчын. Іх імёны не называліся. Большасць з іх, як паведамлялася, маюць непаўналетніх і малалетніх дзяцей.
Тым не менш у СМІ пратачыліся звесткі некаторых вызваленых, На волю выйшла менеджарка EPAM Дзіяна Завадская, а таксама сузаснавальніца руху "Маці 328" Марына Кісялевіч і прадпрымальніца Вікторыя Гаўрыліна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.