Праваабаронцу Андрэя Бандарэнку вызвалілі з турмы пасля 3 гадоў зняволення

Праваабаронцу Андрэя Бандарэнку вызвалілі з турмы пасля 3 гадоў зняволення

31 сакавіка выйшаў на волю праваабаронца Андрэй Бандарэнка, інфармуе Радыё Свабода. Ён прабыў за кратамі тры гады, быў асуджаны на 4 гады за злоснае хуліганства ў дачыненні трох грамадзян, але пакаранне паводле амністыі было скарочана на год. Бандарэнка прызнаў віну часткова, казаў, што яго пакаралі ў выніку правакацыі. На свабодзе ён кіраваў праваабарончымі праектамі “Платформа” і “Платформа інавэйшн”.

Як паведамляла Еўрарадыё, у канцы тэрміна на Андрэя Бандарэнку распачалі новую справу. Пракурор патрабаваў для яго 1 год строгага рэжыму за злоснае парушэнне парадку адбыцця пакарання ў турме. Аднак Ленінскі раённы суд Магілёва 30 сакавіка прызнаў Бандарэнку не вінаватым. Праваабаронца прызнаўся, што гэта стала для яго нечаканасцю.

Сёння ўжо на волі Андрэй Бандарэнка сказаў, што яго вызваленне адбылося “пад палітычным ціскам, пад ціскам грамадскасці”. “Лукашэнка вымушаны быў павярнуцца да Захаду, паколькі эканамічная сітуацыя ў краіне кепская”, — мяркуе Бандарэнка. Ён паехаў да свайго бацькі, які жыве ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі