Правал беларускага кантрабандыста ў Літве
Літоўскія памежнікі затрымалі пад Клайпедай беларускага кантрабандыста. 57-гадоваму мужчыне пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі, інфармуе pasienis.lt. А ўсё пачалося з затрымання памежнікамі аўтамабіля VW Passat з літоўскімі нумарамі. Яго кіроўцам быў 47-гадовы жыхар Клайпеды. У машыне знайшлі кантрабанду — больш за 2200 пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці.
Літоўскія памежнікі выявілі ўсіх удзельнікаў групы: таксама былі затрыманыя 55-гадовы літовец і грамадзянін Беларусі. Прайшлі ператрусы па месцы жыхарства, падчас якіх знайшлі яшчэ больш 1700 пачкаў беларускіх цыгарэт. Праводзіцца расследаванне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.