Прэзентацыя на Еўрарадыё: Альбом “Першы” гурта Neuro Dubel (відэа)

Прэзентацыя на Еўрарадыё: Альбом “Першы” гурта Neuro Dubel (відэа)

6 лістапада гурт Neuro Dubel ладзіць канцэртную прэзентацыю новага альбома “Першы”. Гэта сапраўды першы дыск музыкаў, на які збіраліся сродкі праз краўдфандынг.

“Не ўсё так гладка, маюцца супрацьпаказанні, — пісалі музыкі пра будучую кружэлку, запускаючы кампанію па зборы сродкаў. — Тыя, хто чуў песні ў рэпетыцыйных варыянтах, цяпер вымушаныя звяртацца да пластычных хірургаў. Хуткі, цяжкі, дурны, месцамі плаксівы і танцавальны”.

Што ж атрымалася ў выніку, а таксама ўражанні ад збору сродкаў ды яго вынікаў размаўляем у студыі Еўрарадыё з лідарам гурта Neuro Dubel Аляксандрам Кулінковічам. А таксама прэзентуем пяць трэкаў з новага альбома і разыгрываем дыск з подпісамі музыкаў.

Напярэдадні прэзентацыі (5 лістапада) ў краме "Музыка" ў Мінску адбудзецца аўтограф-сесія музыкаў, дзе сярод іншага можна будзе атрымаць свае падарункі за ўдзел у краўдфаўндынг-праекце альбома "Першы". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі