Памёр другі вакаліст NEURO DUBEL Юрый Навумаў

Памёр другі вакаліст NEURO DUBEL Юрый Навумаў

Памёр другі вакаліст гурта NEURO DUBEL Юрый Навумаў — легендарны Паскуда, адзін з сімвалаў беларускага року 2000-х і 2010-х. Пра гэта паведамляюць яго сябры.

8 верасня Юрый трапіў у лякарню з падазрэннем на інсульт, у яго быў паралізаваны правы бок цела. Дактары высветлілі, што параліч стаў вынікам чэрапна-мазгавой траўмы.

Амаль тыдзень музыка змагаўся за жыццё, але 14 верасня яго не стала. Ён на два гады перажыў лідара NEURO DUBEL Аляксандра Кулінковіча, які памёр ад пнеўманіі ў жніўні 2018-га.

Памёр другі вакаліст NEURO DUBEL Юрый Навумаў
Юрый Навумаў / Facebook

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі