Пры разліку лімітаў увозу тавараў у Беларусь улічаць пакупкі ў duty free

Пры разліку лімітаў увозу тавараў у Беларусь улічаць пакупкі ў duty free

Пры разліку лімітаў увозу тавараў для асабістага карыстання ў Беларусь праз аўтамабільныя і чыгуначныя пункты пропуску улічаць і тавары, набытыя ў крамах бяспошліннага гандлю (duty free). Пра гэта ў аўторак заявіў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі. Паводле яго слоў, выключэнні прадугледжваюцца толькі для супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў.

З 14 красавіка ў нашай краіне пачне дзейнічаць указ № 40 ад 11 лютага 2016 года, якім уводзяцца новыя правілы ўвозу тавараў для асабістага карыстання. Як інфармуе БЕЛТА, калі фізічная асоба будзе ўвозіць адзінку тавару, якая перавышае мытны кошт у 300 еўра ці 20 кг, яе не аднясуць да тавараў для асабістага карыстання. Тавар давядзецца дэклараваць. Але толькі ў тым выпадку, калі асоба перасякае мяжу часцей, чым раз на тры месяцы.

Адзначаецца, што напярэдадні ўступлення ў дзеянне новых правілаў ажыятажу на беларуска-польскай і беларуска-літоўскай межах не адзначаецца.

З чацвярга, 14 красавіка, у Беларусі пачнуць кругласутачна працаваць кол-цэнтры па новых правілах увозу тавараў для асабістага карыстання. Нумары тэлефонаў змешчаныя на афіцыйных сайтах Дзяржаўнага мытнага камітэта і мытняў.

Пры разліку лімітаў увозу тавараў у Беларусь улічаць пакупкі ў duty free
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі