Пётр Парашэнка абвінаваціў Уладзіміра Зяленскага ў з'яўленні цітушак у яго дома

Цітушкі каля дома Пятра Парашэнкі​ / dialog.ua
Цітушкі каля дома Пятра Парашэнкі​ / dialog.ua

Экс-прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка абвінаваціў дзейнага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў арганізацыі праплочаных пратэстаў у свайго дома ў вёсцы Козіна пад Кіевам.

"Мы сёння ўбачылі, што рускамоўныя цітушкі за грошы гатовыя прадаць Украіну. Гэтым брудным сцэнаром, зробленым за грошы, скрадзеныя ў падаткаплацельшчыкаў, яны спрабуюць адцягнуць увагу, каб пазбегнуць адказнасці", напісаў Парашэнка ў сацсетках.

Экс-прэзідэнт усклаў адказнасць за "загады аб куплі цітушак і бяздзейнасць праваахоўных органаў" на Офіс прэзідэнта. Пры гэтым Парашэнка падзякаваў ветэранаў і актывістаў, якія сталі на яго абарону.

У суботу каля дома былога кіраўніка Украіны адбыліся сутыкненні паміж двума групамі людзей. Першая спрабавала прарвацца да катэджа Парашэнкі, абвінавачваючы яго ў карупцыі, другая — яго абараняла.

Сутыкненні ў дома Пятра Парашенкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі