Рада БНР заклікае адзначыць стагоддзе Васіля Быкава

Васіль Быкаў

Васіль Быкаў

Сёлета 19 чэрвеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння пісьменніка Васіля Быкава. Рада БНР у сваім звароце заклікае годна адзначыць гэты юбілей.

Быкава ў звароце называюць "вялікім беларусам, які ў нацыянальным Пантэоне стаіць побач са Скарынам, Каліноўскім, Купалам, Коласам, Караткевічам. Быкаў узняў беларускую літаратуру на сусветны ўзровень і быў у першым шэрагу змагання за аднаўленне незалежнасці Беларусі, за нацыянальнае Адраджэнне. Ён не баяўся казаць праўду ў твар дыктатару і апошнія гады жыцця мусіў правесці на чужыне".

Сапраўды, Васіль Быкаў уваходзіў у кіраўнічыя органы БНФ "Адраджэнне", актыўна выказваўся ў абарону нацыянальнай сімволікі і крытыкаваў лукашэнкаўскі рэжым.

Грамадска-палітычная пазіцыя Народнага пісьменніка спрычынілася да таго, што ў Мінску дагэтуль нняма ні вуліцы Быкава, ні помніка яму. "Спыненыя і "быкаўскія дні" на ягонай малой радзіме, на Ушаччыне, якія штогод збіралі аматараў прыгожага пісьменства. Пры сапраўды беларускай уладзе юбілей пісьменьніка быў бы агульнанацыянальнай падзеяй, аднак цяперашні прамаскоўскі рэжым насаджае чужынскія святы, звязаныя з самымі чорнымі, сталінскімі, старонкамі гісторыі, культывуе дзеячаў, якія зьнішчалі нацыянальную ідэнтычнасць, імкнуліся перарабіць беларусаў у рабоў Масквы", — заяўляюць у Радзе БНР

Аўтары звароту звадваюць словы Васіля Быкава: "Беларусь адродзіцца, калі не скарыцца чужой сіле". Яны заклікаюць беларусаў і на Бацькаўшчыне, і ў замежжы годна ўшанаваць памяць пісьменніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі