Раман Пратасевіч будзе пад прэвентыўным наглядам
Раман Пратасевіч / БЕЛТА
Раману Пратасевічу прызначаюць прэвентыўны нагляд. Судовае паседжанне па разглядзе гэтага пытання адбылося сёння ў Мінску, заўважыла праваабарончая ініцыятыва @dissidentBY.
Прэвентыўны нагляд прадугледжвае забарону на выезд з Беларусі, рэгулярнае адзначэнне ў "свайго" інспектара, забарону пакідаць ў пэўны час месца жыхарства і наведваць мерапрыемствы.
Пратасевіча затрымалі ў траўні 2021 года, калі беларускія ўлады прымусова пасадзілі ў Мінску самалёт авіякампаніі Ryanair. Разам з ім была затрыманая Сафія Сапега, якая з'яўлялася адміністратарам "Чорнай кнігі Беларусі". Пратасевіч пайшоў на супрацу са следствам, таму яго выпусцілі пад хатні арышт. Хлопец даваў тэлеінтэрв'ю праўладным прапагандыстам.
Урэшце Пратасевічу прысудзілі 8 гадоў калоніі, але праз пару тыдняў яго памілаваў Лукашэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.