Rammstein пацвярджае свой канцэрт у Мінску

Папулярны нямецкі гурт Rammstein пацвярджае свой канцэрт у беларускай сталіцы. На афіцыйным сайце гурта з'явілася інфармацыя аб запланаваным яго выступе ў Мінску. Канцэрт адбудзецца 7 сакавіка ў "Мінск-арэне", якая ўмяшчае да 15 тысяч гледачоў.
Аднак нават калі легендарны гурт даедзе да беларускай сталіцы, застаецца адкрытым пытанне, ці МНС Беларусі дазволіць Rammstein правесці вогненнае шоў, якое з'яўляецца традыцыйным падчас выступаў гурта. Невядомы пакуль што і кошт білетаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі