Расіяне, камандыраваныя ў "ЛНР", паскардзіліся Пуціну на нявыплату заробкаў

Супрацоўнікі "Масводаканала" звяртаюцца да Пуціна
Супрацоўнікі "Масводаканала" звяртаюцца да Пуціна

Супрацоўнікі АТ "Масводаканал", камандзіраваныя ў так званую "ЛНР", паскардзіліся Уладзіміру Пуціну на нявыплату заробкаў. Расіяне, якія ў дадзены момант знаходзяцца ў акупаваным горадзе Шчасце Луганскай вобласці, запісалі слёзны відэазварот да прэзідэнта:

"Прымаючы рашэнне прыехаць на аднаўленне "Луганскай Народнай Рэспублікі", мы нават не падазравалі, што можам быць ашуканыя, — наракаюць яны. — Працуем без працоўнай дамовы. Нашае патрабаванне заключыць яе на ўмовах, якія пры нас высвятляліся, не былі задаволеныя".

Яны просяць Пуціна разабрацца, бо пытанню "аднаўлення" толькі што разбуранай і захопленай расійскімі войскамі Луганскай вобласці Украіны "надаецца такая вялікая грамадская ўвага".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі