Расіяне ўвечары ў пятніцу бамбілі гістарычны цэнтр Адэсы

Наступствы абстрэлу Адэсы 31 студзеня

Наступствы абстрэлу Адэсы 31 студзеня / Думская газета

Увечары 31 студзеня расійскія войскі ўдарылі балістычнымі ракетамі па Адэсе.

У выніку атакі былі параненыя два чалавекі, паведамляе hromadske.ua са спасылкай на кіраўніка Адэскай вобласці Алега Кіпера і кіраўніка горада Генадзя Труханава.

Ракетны ўдар быў нанесены па гістарычным цэнтры Адэсы. Адна з параненых — супрацоўніца гатэля, размешчанага ў цэнтры горада. Яе шпіталізавалі.

Паводле Труханава, абстрэл прычыніў мноства  пашкоджанняў і разбурэнняў у ахоўнай зоне ЮНЕСКА. Быў таксама пашкоджаны будынак, які знаходзіцца пад узмоцненай абаронай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі