Расійская газета "Ведомости": Святлана Ціханоўская — персона года

Святлана Ціханоўскі / Еўрарадыё
Святлана Ціханоўскі / Еўрарадыё

Расійская газета "Ведомости" назвала Святлану Ціханоўскую "Персонай года" ў намінацыі "Прыватная асоба".

"Ад хатняй гаспадыні да сімвала беларускага пратэсту — кар'ера Святланы Ціханоўскай была ў 2020 годзе імклівай. Але сама яна нічога такога не планавала — біяграфію ёй зрабілі беларускія ўлады. Муж Святланы, апазіцыйны блогер Сяргей Ціханоўскі, спачатку не быў дапушчаны да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах, а потым адпраўлены за краты. Вось тады замест яго на выбары і пайшла жонка", — так рэдакцыя газеты абгрунтавала свой выбар.

Паводле выбару "Ведомостей", палітыкам года стаў Джо Байдэн, бізнэсмэнам — Ілан Маск, культурным героем — кінарэжысёр Крыстафер Нолан, а прафесіяналам — Дзяніс Працэнка, галоўны ўрач антыкавіднай бальніцы ў Камунарцы пад Масквой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі