Расійскія следчыя падазраюць масквіча ў тым, што ён валодае Nexta
Nexta / kod.ru
Маскоўскія следчыя падазраюць 27-гадовага жыхара горада Алега С. у тым, што ён валодае телеграм-каналам Nexta Live. Яму пагражае крымінальная справа за "публічныя заклікі да тэрарызму", піша Baza.
Чаму следчыя западозрылі ў гэтым мужчыну, пра якога раней нічога не было вядома, не зразумела.
Рэдакцыя Nexta Live ужо зняпраўдзіла расійскіх следчых і заявіла, што ніхто з удзельнікаў праекта не знаходзіцца ў Беларусі ці Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.