Размовы пра ўварванне ва Украіну з Беларусі — псіхалагічная аперацыя Расіі

Украіна пакуль не чакае ўварвання з боку Беларусі, але "пра дыктатара" Лукашэнку там "усё вядома" / Reuters
Украіна пакуль не чакае ўварвання з боку Беларусі, але "пра дыктатара" Лукашэнку там "усё вядома" / Reuters

"Нагнятанне" з нагоды паўторнага нападу на Украіну з тэрыторыі Беларусі — гэта "інфармацыйна-псіхалагічная аперацыя" Расіі. Такое меркаванне выказаў прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Андрэй Юсаў.

Безумоўна, пра дыктатара Лукашэнку нам усё вядома, аб рэжыме ў Беларусі. Але ёсць аб'ектыўныя рэчы: колькасць ударнай групоўкі, гатоўнасць сіл і сродкаў і іншыя моманты, якія нам дазваляюць сцвярджаць, што на сёння пагрозы з боку Беларусі поўнамаштабнай наземнай аперацыі, яе ўдзелу на баку Расеі няма, — кажа Юсаў.

Ствараць напружанне за кошт гэтай тэмы ў інтарэсах Пуціна, але ўжо і Лукашэнка не асоба яе падтрымлівае, адзначае прадстаўнік украінскай выведкі.

Мы нядаўна бачылі, як ён вадзіў за нос Лаўрова падчас сустрэчы, і з аднаго боку, распавядаў, як ён любіць Пуціна, а потым сказаў, што не бачыць пагрозы з боку Украіны, і што Украіна трымаецца. Гэта значыць, не хоча прадпрымаць суіцыдальных дзеянняў дыктатар Лукашэнка, — падводзіць рысу Андрэй Юсаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі