Рэаніматолагу Уладзіміру Мартаву далі 7 сутак арышту

Уладзімір Мартаў 
Уладзімір Мартаў 

Віцебскага лекара Уладзіміра Мартава арыштавалі на 7 сутак за бчб-сцяжок на аватарцы ў сацсетках, пра гэта паведаміла журналістам яго жонка.

Выклікала пытанні і нейкая песня: "ці то Уладзімір размясціў яе на сваёй старонцы ў выглядзе паста, ці то яна была запісаная на дыск, які ў яго забралі пры затрыманні".

Вінаватым сябе доктар не прызнаў. Аб затрыманні лекара паводле артыкула 24.23 КаАП "Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў" стала вядома сёння раніцай. Сілавікі прыехалі да яго напярэдадні на лецішча пад Лепелем і змясцілі ў ІЧУ.

У жніўні 2020-га Мартаў выступіў з адкрытым лістом, у якім выказаўся пра гвалт з боку сілавікоў і сітуацыю ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Да красавіка 2021 года Уладзімір Мартаў узначальваў аддзяленне анэстэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Год таму з ім не працягнулі кантракт. Жыхары Віцебску збіралі подпісы з просьбай не звальняць лекара, аднак іх просьба не была пачутая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі