Рэха адпраўкі вайскоўцаў у Казахстан: у пасольстве Беларусі ў Расіі шукалі бомбу
У пасольстве Беларусі ў Маскве шукалі бомбу, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах. Ліст з пагрозай выбуху прыйшоў на яго электронную пошту. Аналагічны ліст атрымала і пасольства Арменіі ў Маскве. Зламыснікі патрабавалі вывесці беларускія і армянскія войскі з тэрыторыі Казахстана. Іх туды адправілі як міратворцаў АДКБ.
Спецыялісты абследавалі будынкі пасольстваў, аднак ніякіх выбуховых прыстасаванняў не знайшлі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.