Акруговы выбаркам прызнаў брэсцкую прыбіральшчыцу парушэннем

Нагадаем, што скаргу на прыбіральшчыцу, якая зайшла ў пусты пакой для галасавання, падаваў назіральнік ад Беларускага Хельсінкскага Камітэта Аляксей Коўтун. У адказе на яго імя прызнаецца факт знаходжання пабочнай асобы на выбарчым участку пасля заканчэння галасавання. Гэта кваліфікуецца як парушэнне выбарчага заканадаўства, “якое не паўплывала на вынікі галасавання”. Старшыні ўчастковай камісіі ўказана на недапушчальнасць паўтарэння падобнага. Адказ падпісала старшыня акруговай выбарчай камісіі Брэсцкай-Пагранічнай выбарчай акругі №4 Зайцава.

Спадар Коўтун, аднак, не дужа гэтаму радуецца.

Аляксей Коўтун: "Кожны піша, што хоча. Акруговая камісія піша адно: “Было парушэнне”. Цэнтральная піша, што не было. Ва ўлады адна мэта — забяспечыць яўку, забяспечыць пэўны вынік. Хто гэта будзе рабіць, якімі метадамі, няважна. Мэта адна — “зрабіць” выбары".

Назіральнік адзначае, што ніхто не ведае, у колькіх людзей яшчэ, акрамя прыбіральшчыцы, быў ключ ад памяшкання са скрыняй для галасавання. 

Нагадаем, 20 верасня ў 19.10 Аляксей Коўтун на ўчастку №47 Брэсцкай-Пагранічнай выбарчай акругі №4 зняў на мабільнік прыбіральшчыцу, якая была сам-насам са скрыняй для галасавання. Побач не было нікога. На сваю скаргу ён атрымаў адказ з ЦВК, што “перад участкам былі старшыня камісіі і міліцыянт, таму парушэння заканадаўства не было”.

Фота — heartymagazine.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі