Дыяна Арбеніна дасць настальгічны канцэрт пад гітару і акардыён

3 чэрвеня ў клубе імя Дзяржынскага з сольным акустычным канцэртам выступіць лідар гурта “Ночные Снайперы” Дыяна Арбеніна. На Радзіму спявачка збіраецца прывезці ўсімі любімыя песні, якія павінны выклікаць буру эмоцый і успамінаў у кожнага гледача. Дапамагаць спявачцы будуць гітара і акардэон.

Па словах Арбенінай, жаданне выступіць з акустычнай праграмай з’явілася ў яе даўно. “Зараз я ўпэўненая ў тым, што сапраўды гэтага хачу! – кажа спявачка. - Прыехаць, маючы ў памагатых толькі гітару і акардэон. Абсалютна адна на сцэне. З абоймай акустычных успамінаў часоў “Капли дегтя”, “Канарского” і зусім новых песень”. Арбеніна не выключае магчымасці гучання вершаў са сцэны ці простай размовы. Артыстка прагне ўспомніць, “як слухалі яе даўным-даўно”, і зразумець, што такое час, калі “сапраўды ёсць што сказаць”.

Фота: www.ru.wikipedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі