Фестываль ізраільскага кіно пройдзе ў Мінску 1-3 лістапада

Так, напрыклад, драма “Сват”, фільм-удзельнік міжнароднага кінафестывалю ў Таронта ў 2010 годзе, з’яўляецца ўладальнікам адразу чатырох прэмій Ізраільскай кінаакадэміі. Кінастужку можна будзе паглядзець 3 лістапада, паведамляе БЕЛТА.

Вясёлая рамантычная камедыя “Сальса Тель-Авіў” будзе дэманстравацца 1 лістапада. У той самы дзень сталічныя гледачы змогуць убачыць лірычную меладраму “У пяці гадзінах ад Парыжа”, якая заваявала прызы за “найлепшы фільм” і “найлепшы сцэнар” на Хайфскім міжнародным кінафестывалі. Тытулаваныя кінастужкі — драмы “Менэджэр па персанале” і “Нарачоная” — будуць прадстаўлены ўвазе кінаманаў 2 лістапада.

Завершыць праграму фестывалю ізраільскага кіно ўладальнік Гран-пры на міжнародным кінафестывалі ў Токіо (2002 год) драма “Зламаныя крылы”. Усе кінапаказы будуць праходзіць у сталічным кінатэатры “Цэнтральны”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі