Лукашэнка: Каб раскрыць справу, дзейнічалі як на фронце
Лукашэнка: Ужо адзін саўдзельнік знойдзены - круціўся, круціўся, але прызнаўся. Другі таксама там "падвешаны".
Пра гэта ён заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка распавёў, што першым быў раскрыты не тэракт у метро, а выбух, здзейснены 3 ліпеня 2008 года ў стэлы "Мінск - горад-герой". "Калі ў яго (падазраванага. - Заўв. БЕЛТА.) узялі адбіткі, мы ж яшчэ не ведалі - ён, не ён, і зверылі з базай дадзеных, убачылі, што яны супадаюць. І ён адразу сказаў: так, гэта я зрабіў, распавёў усё, што ўжо следства ведае, па секундах, па хвілінах. Потым ён на здзіўленне прама сказаў, што і выбухі ў Віцебску, і ў метро - справа яго рук", - паведаміў кіраўнік дзяржавы.
Па яго словах, пасля тэракту следства затрымоўвала шматлікіх людзей: "Патрабавалі алібі, усіх дапытвалі, а потым прасілі прабачэння, адпускалі - сітуацыя была надзвычайная, таму дзейнічалі як на фронце". Разам з тым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што версія пра вінаватасць менавіта гэтага чалавека з'явілася адной з першых. "Ужо адзін саўдзельнік знойдзены - круціўся, круціўся, але прызнаўся. Другі таксама там "падвешаны". А дзяўчынка, якую затрымалі, быццам бы нічога не бачыла, а потым кажа: так, бачыла, ужо прызнаецца", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.