Нафтавыя перамовы між Мінскам і Масквой затармазіліся
Чарговы раўнд перамоваў з Расіяй па нафтавым балансе на 2013 год на ўрадавым узроўні не адбыўся.
Афіцыйны Мінск разлічваў правесці яго ў канцы мінулага ці на пачатку гэтага тыдня, паведамляе interfax.by са спасылкай на ананімную крыніцу. Беларускія перамоўшчыкі цяпер чакаюць, што дыялог з Масквой працягнецца на вышэйшым дзяржаўным узроўні.
Паведамляецца, што расійскі бок адмовіўся ад новых перамоваў на ўрадавым узроўні. Расійскія чыноўнікі настойваюць на пастаўках нафты, прапанаваных на перамовах 19-20 лістапада, — 18 мільёнаў тон у 2013 годзе. Тым часам Мінск разлічвае на імпарт 23 мільёнаў тон расійскай нафты ў наступным годзе.
Кіраўнікі Беларусі і Расіі могуць сустрэцца 5 снежня ў Ашхабадзе на саміце СНД і 19 снежня ў Маскве, дзе пройдуць сустрэчы на вышэйшым узроўні ў фарматах АДКБ, ЕўрАзЭС і Мытнага саюза.
Фота — profi-forex.org