Расійскіх дзюдаістаў зваліў наравірус
Лекары называюць яго "хваробай брудных рук".
У расійскіх спартоўцаў, якія трапілі ў ляхавіцкую лякарню з сімптомамі харчовага атручвання, выяўлены наравірус. Ён выклікае 90% небактэрыяльных хваробаў страўнікава-кішэчнага тракту ва ўсім свеце. Лекары сцвярджаюць, што гэта хвароба так званых “брудных рук” і вылечваецца сама сабою. Аднак, пры моцных ванітах і дыярэі, трэба сачыць за водным балансам арганізму чалавека.
Нагадаем, што на мінулым тыдні з Ляхавічаў прыйшло паведамленне аб тым, што 13 расійскіх падлеткаў трапілі ў мясцовую лякарню. Усе яны прыехалі на спаборніцтвы па дзюдо.