Рок-кампазіцыю пра футбольны клуб БАТЭ прэзентуюць у Мінску
Афіцыйную прэзентацыю кампазіцыі "Жоўта-сінія" гурт Sun Road-21 зладзіць 7 верасня ў сталічным клубе RE:PUBLIC.
Выступ гурта адбудзецца пры падтрымцы музычных выканаўцаў Nerves of steel, Tesaurus, SGband, mc Serge, перадае БелаПАН. Мяркуецца, што заўзятары клуба і аматары добрага футболу прыйдуць на канцэрт у вопратцы жоўта-сініх таноў і з атрыбутыкай БАТЭ.
Музыкі Sun Road-21 кажуць, што яны барысаўскі гурт, таму і напісалі песню пра БАТЭ. Ідэя кампазіцыі ўзнікла год таму, калі БАТЭ другі раз у гісторыі выйшаў у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў і зноў стаў чэмпіёнам краіны.
Дарэчы, клуб ужо выкарыстоўвае песню на хатнім стадыёне, яна ўжо гучала на FM-радыёстанцыях, а на прэзентацыі будуць прысутнічаць некаторыя гульцы БАТЭ.
Фота — tamby.info