У Расіі дазволілі выкарыстоўваць сілу пры разгоне дэманстрантаў
Паліцэйскія і супрацоўнікі іншых праваахоўных органаў
Расіі змогуць прымяняць сілу пры разгоне масавых акцый. Такую пастанову прыняў
Вярхоўны суд суседняй краіны, перадае “Інтэрфакс”.
Паліцэйскія і супрацоўнікі іншых праваахоўных органаў Расіі змогуць прымяняць сілу пры разгоне масавых акцый. Такую пастанову прыняў Вярхоўны суд суседняй краіны, перадае “Інтэрфакс”.
Між тым з пастановы выключылі пункт, які дазваляў супраціўленне незаконным дзеянням сілавікоў. Пытанне пра магчымую самаабарону стала актуальным 6 траўня падчас сутыкнення ўдзельнікаў “Маршу мільёнаў” з праваахоўнікамі. Многія дэманстранты, якіх вінавацілі ў нападах на паліцэйскіх, тлумачылі, што гэта была самаабарона ад незаконных дзеянняў сілавікоў.