Віцебскі астраном адкрыў незвычайную камету
Віталь Неўскі і яго расійскі калега Арцём Навічонак адкрылі новую камету 21 верасня ў кіславодскай абсерваторыі. Яна можа стаць самай яркай за 10 год.
Першпачаткова астраномы палічылі аб'ект астэроідам. Аднак потым яны ўдакладнілі вынікі назіранняў, і іх звесткі былі пацверджаныя іншымі назіральнікамі.
26 снежня 2013 года адкрытая камета павінна прайсці за 63 мільёны км ад Зямлі. Астраномы мяркуюць, што калі яна не разбурыцца цалкам пры падлёце да Сонца, то нас чакае самая яркая камета дзесяцігоддзя.
Дарэчы, гэта ўжо не першае адкрыццё беларускага астранома Віталя Неўскага, адзначаюць "Народныя навіны Віцебска". Дзякуючы яму на небасхіле калісьці з'явіўся астэроід Vitebsk. Ён пабудаваў першую ў Беларусі прыватную абсерваторыю ў пачатку 90-х гг.
Фота: remanzacco.blogspot.com і S. Korotkiy