Абраная альтэрнатыўная расшыфроўка назвы AC/DC
Яе аўтар з нікам Botha атрымае 2 квіткі на High Voltage Rock'n'Roll Party.
"Алігархі слухаюць даб стэп", - такое нечаканае назіранне агучыў у жывым эфіры Еўрарадыё арт-дырэктар канцэртнага агенства IBAD Андрэй*. Гэтая расшыфроўка абрэвіатуры AC/DC і зрабіла пераможцам слухача Еўрарадыё з нікам Botha.
З умовамі конкурса, які праводзіла Еўрарадыё, можна азнаёміцца тут.
Нагадаем, вечарына High Voltage Rock'n'Roll Party, на якой выступіць AS/DS, адзіны афіцыйны кавер-трыб'ют-гурт AC/DC на постсавецкай прасторы, адбудзецца 19 лютага ў клубе "Мулен Руж".
*сімпатыі рэдакцыі могуць не супадаць з выбарам музыкаў і арганізатараў вечарыны.