Румынія зраўняла лік з Беларуссю ў матчы Кубка Дэвіса
Румынія зраўняла лік у матчы першага раунде 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса супраць Беларусі. Пасля чатырох гульняў лік стаў 2:2.
У першай сустрэчы трэцяга дня, 5 лютага, Ілля Івашка прайграў Марыусу Копілу — 5:7, 4:6, 1:6. Апошняя сустрэча стане вырашальнай — на корт выйдуць Ягор Герасімаў і Адрыян Унгур.
Нагадаем, што першы дзень матчу адзначыўся пройгрышам Іллі Івашкі Адрыяну Унгуру — 2:6, 7:5, 5:7, 4:6. Затым Ягор Герасімаў перамог Марыуса Копіла і зраўняў лік.
У другі дзень Максім Мірны разам з Яраславам Шылам перамаглі ў парнай сустрэчы Хорыю Тэкау і Марыуса Копіла — 7:6 (7:3), 6:4, 6:7 (5:7), 6:4.
Пераможца матчу ў другім раундзе сустрэнецца з Аўстрыяй, а той, хто прайграе, будзе змагацца за захаванне месца ў групе.