Сацыяльна-патрыятычнае аб’яднанне “Гарызанталь” не зарэгістравалі
Мінюст адмовіў у рэгістрацыі Сацыяльна-патрыятычнаму аб’яднанню “Гарызанталь”, створанаму ў пачатку года прадстаўнікамі левых, апазіцыйных да сённяшніх уладаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла Алена Скрыган, адна з кіраўнічак Партыі камуністаў і адначасова "Гарызанталі".
Алена Скрыган: "Мінюст нас штурхае на тое, каб мы рабілі не так, як нам хочацца, а так, як хочацца Мінюсту. Мы з гэтым не згодны".
Паводле словаў Алены Скрыган, у адмове Мінюста два пункты: першае - у статуце "Гарызанталі" прадугледжаныя тэрытарыяльныя структуры і яе стваральнікі не хочуць будаваць "вертыкаль"; другое - "недастатковая фіксаванасць членства". Чыноўнікі прапанавалі, каб кожны сябра, які ўступае, пісаў заяву, а ў статуце пры ўступленні патрэбная толькі вусная заява.
Скрыган кажа, што стваральнікі "Гарызанталі" будуць падаваць скаргу ў суд:
"Мы лічым, што гэтыя дзве прычыны надуманыя. Мы ўжо правялі паседжанне Савета і прынялі рашэнне, што будзе пададзена скарга ў Вярхоўны суд".