Саліст U2 Бона страціў голас падчас канцэрту ў Берліне

Саліст U2 Бона страціў голас падчас канцэрту ў Берліне

Саліст ірландскага гурта U2 Бона раптоўна страціў голас падчас канцэрту ў Берліне і вымушаны быў адмяніць выступ. Як перадае BBC, гэта здарылася ў суботу на стадыёне Mercedes-Benz Arena падчас канцэрту, які праходзіў у рамках сусветнага тура Experience + Innocence.

Пазней музыкі заявілі, што вельмі шкадуюць з нагоды інцыдэнту: перад канцэртам Бона быў у выдатнай форме. Аднак літаральна пасля некалькіх песень ён цалкам змоўк. Песня Red Flag Day, падчас якой спявак пачаў выяўляць праблемы з вакалам, была ўсяго чацвёртай у канцэртнай праграме, разлічанай на дзве гадзіны. На наступнай песні Beautiful Day ён ужо змоўк і абвясціў 10-хвілінны перапынак, каб разабрацца, што адбываецца. На сцэну Бона ўжо не вярнуўся.

Гурт паабяцаў сваім фанатам, што заплануе новы кацэрт у Берліне. Большасць прыхільнікаў U2 паставілася да сітуацыі з разуменнем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі