Лепшы футбаліст Беларусі перайшоў у БАТЭ

Аляксандр Глеб перайшоў у БАТЭ. “Самы тытулаваны беларускі футбаліст часоў суверэнітэту Аляксандр Глеб вярнуўся ў БАТЭ! Сёння ён заключыў кантракт з нашым клубам”, — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні на сайце клуба.

Пераход Глеба ў БАТЭ да апошняга замоўчваўся. Яшчэ сёння ўдзень галоўны трэнер барысаўчан Аляксандр Ермаковіч не пацвярджаў гэтай інфармацыі.

Аляксандр Глеб шэсць разоў прызнаваўся лепшым футбалістам Беларусі. За сваю кар’еру Глеб станавіўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў (2008/09, у складзе “Барселоны”), чэмпіёнам Іспаніі, чэмпіёнам Беларусі, уладальнікам Кубка Іспаніі, уладальнікам Кубка англійскай лігі, сярэбраным прызёрам чэмпіянату Германіі, бронзавым прызёрам чэмпіянату Англіі.

Глеб выступаў за БАТЭ, нямецкі "Штутгарт", англійскі "Арсенал", іспанскую "Барселону", англійскі "Бірмінгем", нямецкі "Вольфсбург", расійскія "Крылы Саветаў", турэцкія "Коньяспор" (2014) і "Генчлербірлігі".

Кантракт Глеба з БАТЭ разлічаны да канца года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі